СВЕТЛОГОРСКИЙ ХРОНОГРАФ

2023 багаты на юбілеі. Прапануем узгадаць памятныя даты, якія ўжо сталі вехамі гісторыі нашага Светлагорскага раёна.

1638г. (385гадоў) – год арганізацыйнага афармлення каталіцкай канфесіі на тэрыторыі Светлагорскага раёна;

1808г. (215гадоў) – маёнтак Парычы перайшоў у спадчыну Iвану Пятровічу Пушчыну ад яго бацькi, адмірала і інтэнданта часоў Кацярыны ІІ Пятра Іванавіча Пушчына, маёнтак Стужкі – сыну Паўлу Пятровічу;

1863г. (160гадоў) – пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства пабудавана цагляная царква Святой раўнаапостальскай Марыi Магдалiны. У 60-х гадах 20 ст. царква была разбурана. Зноў адбудавана і пачала дзейнічаць 1 лістапада 1991 года;

1863г. (160гадоў) – адкрыта сялянская школа ў вёсцы Чыркавічы;

1883г.(140гадоў) – 8 мая ў вёсцы Данілоўка Бабруйскага пав. Мінскай губерніі (цяпер Светлагорскі р-н) нарадзіўся Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч, беларускі мовазнавец і грамадскі дзеяч, акадэмік АН Беларусі;

1903г. (120гадоў) – 2 студзеня ў п. Пакроўка Чыркавіцкага с/c нарадзіўся Стафаноўскі Пётр Міхайлавіч, лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіацыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). Памёр 18.02.1976 года ў Маскве;

1918г. (105гадоў) – нарадзіўся Плехаў Іван Міхайлавіч, Ганаровы грамадзянін г.Светлагорска. Удзельнічаў у вызваленні Светлагорскага раёна ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бранякатэраў Дняпроўскай ваеннай флатыліі;

1918г. (105гадоў) – 30 сакавіка нарадзіўся Каяфюк Іван Самойлавіч, Ганаровы грамадзянін г.Светлагорска, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, першы кіраўнік будаўнічага трэста №20, краязнаўца;

1938г. (85 гадоў) – 28 сакавіка ў мястэчку Парычы нарадзіўся Уладзімір Іосіфавіч Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, педагог. Памёр 29 красавіка 2005 года;

1938г. (85гадоў) – Шацiлкi — цэнтр Шацiлкаўскага сельскага савета, якi ўваходзiў спачатку ў Парыцкi раён Бабруйскай акругi, а з 1938 — у Парыцкi раён Палескай вобласці;

1943г. (80гадоў) – 26 лiстапада 1943 года станцыя «Шацiлкi» вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вёска Шацілкі – 27 лістапада, але да сярэдзі лютага 1944 года каля вёскі ішлі жорсткія баі;

1943г. (80гадоў) – нарадзіўся Бойчанка Аляксандр Фёдаравіч, Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска, дырэктар ДЮСШ №5, арганізатар спартыўна-тэхнічнага клуба «Чайка», настаўнік плеяды майстроў спорта міжнароднага класа па радыётэлеграфіі;

1948г. (75 гадоў) – у красавіку адкрыта Казлоўская сельская бібліятэка;

1953г. (70 гадоў) – адкрыты Краснаўская і Хутарская сельскія бібліятэкі;

1958г. (65 гадоў) – 4 кастрычніка пачала сваю вытворчую дзейнасць Васілевіцкая ДРЭС, у гэты дзень адбыўся часавы ўвод у эксплуатацыю першай чаргі прадпрыемства. Дырэктар электрастанцыі – А.М.Завадскі, які працаваў на гэтай пасадзе з 5 верасня 1954 г. па 30 чэрвеня 1964 года;

1958г. (65 гадоў) – адкрыта сярэдняя школа ў п.Сасновы Бор;

1958г. (65 гадоў) – адкрыта бібліятэка ў вёсцы Палессе;

1963г. (60 гадоў) – упершыню ў Светлагорску пачалося будаўнiцтва дамоў з буйных панэляў. У першым мiкрараёне зманцiраваны першы буйнапанэльны дом за нумарам 25;

1963г. (60 гадоў) – 7 сакавiка Светлагорск залiчаны да гарадоў абласнога падпарадкавання;

1963г. (60 гадоў) – 19 сакавiка адбылася першая сесiя гарадскога Савета. Старшыня выканкама – Аляксандр Сяргеевiч Каралеў, сакратар гарвыканкама – Марыя Мiхайлаўна Быева

1963г. (60 гадоў) – май, пачалося будаўнiцтва кiнатэатра «Юнацтва» на 640 месц;

1963г. (60 гадоў) – снежань, па вул.Iнтэрнацыянальнай адкрыта трохпавярховая палiклiнiка на 500 наведванняў у дзень;

1963г. (60 гадоў) – 31 снежня першую прадукцыю гораду даў хлебзавод. У суткi выраблялася 45 тон хлебабулачных вырабаў;

1963г. (60 гадоў) – створаны БУ-112 i УМСР-113 Будтрэста N20;

1968г. (55 гадоў) – люты, чыгуначная станцыя Шацiлкi перайменавана ў станцыю Светлагорск-на-Бярэзiне;