Главная • Новости • Фонд • Краеведение • Детская страничка • Для сельских жителей и специалистов

 

Писатели и поэты Беларуси

 

Для школьников и студентов, изучающих белорусскую литературу, и для тех, кто интересуется белорусской литературой – предлагаем подборку дисков:

 

У чым унікальнасць Уладзіміра Караткевіча?.. У тым, што ён - стваральнік сучаснай беларускай міфалогіі. Яшчэ ў тым, што ягоныя высокія, ці, як ён сам любіў казаць, прыўкрасныя міфы выглядаюць болыц рэальнымі, чым сама рэальнасць.

Беларуская гісторыя ў пераказе Караткевіча - гэта гісторыя магутнай еўрапейскай дзяржавы, населенай самымі прыгожымі ў свеце жанчынамі і самымі смелымі, высакароднымі, адданымі роднаму краю воямі. Рыцарамі. Менавіта такая, сцвярджае Караткевіч, ёсць нашая краіна, менавіта гэткія ў ёй людзі. I наўрад ці знойдзецца чалавек, які, прачытаўшы Караткевіча, у гэта б не паверыў. Такая сіла ягонага таленту, такая ў ім неўміручая любоў да Беларусі. Гэткая ў ім мастацкая праўда - роўная з праўдай жыцця. Нават вышэйшая за яе.

Няпроста быць роўным з праўдай. Патрэбныя намаганні, каб ускрыліць да яе вышыні. Уладзімір Караткевіч дапамагае ўзняцца - і ў гэтым ён адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!"

 

 

 

У выданне ўключаны электронныя выставы, прысвечаныя Я.Купале і Я.Коласу і мультымедыйны агляд творчасці Максіма Багдановіча. Выданне прымеркавана да юбілеяў пісьменнікаў/

 

 

 

Мультымедыйнае выданне прысвечана 170-годдзю з дня нараджэння Францішка Казіміравіча Багушэвіча - паэта-дэмакрата, публіцыста, класіка беларускай літаратуры.

Кампакт-дыск уключае біяграфічны нарыс; бібліяграфію твораў і публікацый пра жыццё і творчую дзейнасць пісьменніка; выяўленчы і фактаграфічны матэрыял, звязаны з імем Ф. Багушэвіча. Прадстаўлены электронныя копіі дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Электронная копія першага выдання зборніка вершаў "Dudka Bialaruskaja" (1891) прадастаўлена Бібліятэкай Акадэміі навук Літвы, другога - Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

 

 

 

Электроннае выданне прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча - паэта, драматурга і тэатральнага дзеяча, пачынальніка новай беларускай літаратуры і заснавальніка музычнага тэатра, творчая спадчына якога захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дыск уключае біяграфічны нарыс, бібліяграфію твораў, электронныя копіі прыжыццёвых выданняў і двух найбольш поўных збораў пісьменніка, выдадзеных у XX ст.; бібліяграфічны спіс публікацый пра жыццё і творчую дзейнасць; выяўленчы і фактаграфічны матэрыял, звязаны з імем славутага земляка

 

 

 

Янка Купала

Фільм зняты да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта. Аўтар, выкарыстоўваючы кадры хронікі, аднаўляе атмасферу часу, у якім жыў вялікі Пясняр беларускай зямлі і якое адлюстравалася ў яго творчасці.

 

 

 

 

Колас вечна будзе жыць!

Відэафільм аб народным паэце Беларусі, зняты да 120-годдзя з дня яго нараджэння. У здымках фільма прымаў удзел сын паэта.

 

 

 

Максім Багдановіч. Пераадоленне

Фільм – распавяданне аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Аўтары гэтай работы распавядаюць аб непростым лёсе вялікага беларускага паэта праз паказ жыцця нашага суайчынніка – маладога акцера Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзяніса Паршына.

 

 

 

Паэт і час

Фільм прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Пятруся Броўкі - вялікага беларускага паэта, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій. заслужанага дзеяча навукі. Асоба і творчасць П. Броўкі разглядваюцца ў кантэксце часу, у які жыў і тварыў паэт.

 

Кандрат Крапіва.

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч) - народны пісьменнік Беларусі, паэт, сатырык, перакладчык рускай і замежнай класікі, драматург, аўтар п'ес. Фільм распавядае пра гэтага выдатнага літаратара і чалавека, які на працягу ўсяго жыцця, акрамя творчасці, шмат увагі, часу і творчай энергіі аддаваў грамацкай і навуковай дзейнасці.

 

Незацюканы апостал

Яндрэй Рыгоравіч Макаенак - беларускі драматург, народны пісьменнік Беларусі, класік беларускай сатыры. Андрэй Макаёнак быў выдатным чалавекам. Яго любілі і пабойваліся, але паважалі ўсе, а п'есы ставілі ў тэатрах ад Брэста да Ўладзівастока. Фільм заснаваны на ўспамінах калег і сяброў, вядомых паэтаў і рэжысёраў з выкарыстаннем шматлікіх фотаздымкаў відэадакументаў, хронікі.

 

Главная