Главная • Вверх • Новости • Фонд • Краеведение • Детская страничка • Для сельских жителей и специалистов

 

Новое поступление в фонд РЦБ

 

 

1. Агляд дзейнасці сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006 - 2010) [Элекроны ресурс] / рэд. Т. А. Ероха, Л. Г. Кірухіна, М. Г. Пшыбытка і інш.. - Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012 - 1 кампакт - дыск .

У выданні ўсебакова аналізуюцца асноўныя кірункі дзейнасці публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання, навукова - метадычная работа, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйнага рэсурсу, аўтаматызацыя і інш. Аналіз зроблены на аснове аглядаў дзейнасці публічных бібліятэк рэгіёнаў, складзеных абласнымі метадычнымі цэнтрамі за 2006-2010 гт., а таксама па выніках маніторынгу дзейнасці абласных універсальных бібліятэк, раённых і гарадскіх бібліятэчных сістэм на працягу азначанага перыяду. У агляд упершыню ўключаны аналіз асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за пяцігадовы перыяд.

 

2. Егорцев, Александр. Религиозные секты: док. фильм / А. Егорцев. - Москва: Информ - центр "Сектор", 2004 - 2 компакт-диска. - (Sвобода От Sовести)

Фильм «Религиозные секты» Александра Егорцева уникален. Это съемки внутри сект, оперативные сводки с места событий, интервью с лидерами и жертвами сектанства, комментарии экспертов. Документальная лента А. Егорцева часто цитируется в новостных передачах ведущих телеканалов. Она призвана стать учебным пособием для миссионеров, социальных работников, сотрудников правоохранительных органов и для всех неравнодушных людей.

 

3. Зборнік беларускага фальклору: легенды і паданні, казкі; тэкст чытае Н.А. Кухарава. - Мінск: Вышэйшая школа, 2013 - камплект з 2-х дыскаў.

Камплект з двух дыскаў уключае лепшыя фальклорныя матэрыялы, запісаныя на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. вядомымі вучоныміфалькларыстамі, мовазнаўцамі і літаратарамі. Легенды, паданні, казкі даюць яскравае ўяуленне аб светапоглядзе беларусаў, іх інтарэсах і звычаях.

 

4. Книжная миниатюра. - Москва: Директмедиа Паблишинг, 2006 - 1 Компакт Диск. - (Электронная Библиотека ДМ).

На диске представлена древнеегипетская, западноевропейская (V - XVI века), византийская (IX -XVI века), армянская (X — XVII вв.), мусульманская (VI - XIX вв.) и иудейская (X - XIX вв.) миниатюра. Приложения «Христианский Восток» и «Индия, Китай и Дальний Восток» дают возможность ознакомится с некоторыми образцами миниатюры данных регионов.

 

5. Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захованне, выкарыстанне [Электроны ресурс]: метадычныя матэрыялы / склад. Т. І. Рошчына. - Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013 - 1 кампакт – дыск.

Метадычныя матэрыялы асвятляюць асноўныя прынцыпы і кірункі работы з кніжнымі помнікамі ў бібліятэках, музеях и архівах Беларусі. Разгледжаны асаблівасці выяўлення, ідэнтыфікацыі, уліку,захоўвання, навукова – бібліяграфічнага апісання і выкарыстання кніжных помнікаў.

 

6. Купала, Янка Паўлінка; Тутэйшыя.Вып.1: [Электронны рэсурс] / Я.Купала; рэжыс.- пастан. М. Пінігін; рэд. Г. Шаблінская; маст. В. Сенчанка. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2013 - 1 Кампакт-дыск. - (Школьная бібліятэка).

Радыёкампазіцыі двух спектакляў: камедыі «Паўлінка» (запіс 1952 г.) і трагікамедыі «Тутэйшыя» (запіс 2011 г.) Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле аднайменных твораў народнага пазта Беларусі Янкі Купалы.

Камедыя нораваў «Паўлінка» высмейвае дамастроеўскія асновы жыцця засцянковай шляхты і дае магчымасць знаёмства з драматургіяй класіка беларускай літаратуры ў выкананні славутых майстроў беларускай сцэны.

Трагікамедыя «Тутэйшыя» — вяршыня сатырычнай камедыяграфіі Янкі Купалы. Твор, напісаны ў 1922 годзе, атрымаў другое жыццё, дзякуючы рэжысёру Мікалаю Пінігіну і адметна падабранаму акцёрскаму складу, дзе кожны выконвае сваю вызначальную вялікую ролю.

  

7. Шамякін, І. П. Вазьму твой боль [Гукавое электроннае выданне]: радыёспектакль паводле аднайменнага рамана / І.Шамякін; мастакі В.Сенчанка,Н.Барабай. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2013 - 1кампакт-дыс. - (Школьная бібліятэка).

Радыёспектакль паводле аднайменнага рамана «Вазьму твой боль» (запіс 1980г.). У творы перакрыжоўваюцца тэма сучаснасці і тэма вайны з вострай канфліктнай маральна - этычнай асновай. Пісьменнік пераканаўча даводзіць, што без праўдзівага мінулага няма будучыні.

Раман «Вазьму твой боль» завастрае праблему памяці і чалавечай душы, скалечанай вайной. Былы паліцай Шышковіч пасля турмы вяртаецца ў вёску, дзе падчас вайны пакінуў крывавыя сляды: забіў цяжарную маці і маленькую сястрычку цяперашняга калгаснага механізатара Івана Батрака, які не можа забыцца пра гэтае злачынства...

 

8. Шамякін, І. П. Сэрца на далоні. Вып.4. [Электронны рэсурс]: радыёспектакль паводле аднайменнага рамана/ І.Шамякін; гукарэжыс. В. Лешчанок. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2014 - 1 Кампакт-дыск. - (Школьная бібліятэка)

Радыёспектакль паводле аднайменнага рамана (запіс 1964г.) Запіс радыёспектакля паводле аднайменнага рамана «Сэрца на далоні» з'яўляецца рарытэтам — запіс яго зроблены пяцьдзясят гадоў таму.

Аўтар рамана падымае праблемы маралі і чысціні адносінаў паміж людзьмі. У творы старшыня гарсавета Гукан піша гісторыю падпольнага руху, адступаючы ад ісціны. Зося Савіч імкнецца вярнуць сумленнае імя свайго бацькі доктара Савіча. Супраць Гукана паўстаюць хірург Яраш і журналіст Шыковіч, якія выкрываюць яго нядобрасумленнасць. Падзеі адбываюцца ў мірны час і перамяжоўваюцца з успамінамі герояў пра ваенныя гады. Ролі выконваюць артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: народныя артысты СССР Генадзь Аўсяннікаў, Барыс Платонаў, Віктар Тарасаў, народныя артысты Беларусі Галіна Арлова, Валянцін Белахвосцік, Сцяпан Бірыла, Генадзь Гарбук, заслужаныя артысты Беларусі Марыя Зінкевіч, Барыс Уладамірскі і інш.

 

9. Крапіва, Кандрат Сатыра і гумар [Электронны рэсурс] : байкі і вершы / К.Крапіва ; тэкст чытае А. Каляда ; гукарэжыс. А.В. Чыж. - Мінск : Вышэйшая школа, 2014 - 1 Кампакт-дыск. - (Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай)

Главная | Вверх