Главная • Вверх • Новости • Фонд • Детская страничка • Для сельских жителей и специалистов

 

Каляндар памятных дат

 

Юбілейные даты і цікавыя факты Светлагорщыны 2018 года

 

1638г. (380 гадоў) – год арганізацыйнага афармлення каталіцкай канфесіі на тэрыторыі Светлагорскага раёна, год заснавання Шацілкаўскага касцёла

1798г. (220 гадоў) – першае ўпамінанне ў архіўных дакументах аб вёсцы Стужкі

1808г. (210 гадоў) – маёнтак Парычы перайшоў у спадчыну Iвану Пятровічу Пушчыну ад яго бацькi, адмірала і інтэнданта часоў Кацярыны ІІ Пятра Іванавіча Пушчына, маёнтак Стужкі – сыну Паўлу Пятровічу

1863г. (155 гадоў) – пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства пабудавана цагляная царква Святой роўнаапостальнай Марыi Магдалiны. У 60-х гадах 20 ст. царква была разбурана. Зноў адбудавана і пачала дзейнічаць 1 лістапада 1991 года

1863г. (155 гадоў) – адкрыта сялянская школа ў вёсцы Чыркавічы

1883г. (135 гадоў) – 8 мая ў вёсцы Данілоўка Бабруйскага павета Мінскай губерніі (цяпер Светлагорскі р-н) нарадзіўся Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч, беларускі мовазнаўца і грамадскі дзеяч, Акадэмік АН Беларусі

1903г. (115 гадоў) – 2 студзеня ў п. Пакроўка Чыркавіцкага с/c нарадзіўся Стафаноўскі Пётр Міхайлавіч, лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). Памёр 18.02.1976 года ў Маскве

1918г. (100 гадоў) – нарадзіўся Плехаў Іван Міхайлавіч, Ганаровы грамадзянін г.Светлагорска. Удзельнічаў у вызваленні Светлагорскага раёна ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бранякатэраў Дняпроўскай ваеннай флатыліі

1918г. (100 гадоў) – 30 сакавіка нарадзіўся Каяфюк Іван Самойлавіч, Ганаровы грамадзянін г.Светлагорска, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, першы кіраўнік будаўнічага трэста №20, краязнаўца. Памёр у кастрычніку 2001 г.

1938г. (80 гадоў) – 28 сакавіка 1938 года ў мястэчку Парычы нарадзіўся Уладзімір Іосіфавіч Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, педагог. Памёр 29 красавіка 2005 года

1943г. (75 гадоў) – лістапад 1943 – чэрвень 1944 г. – вызваленне Светлагоршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1943г. (75 гадоў) – 26 лiстапада 1943 года станцыя "Шацiлкi" вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вёска Шацілкі – 27 лістапада, але да сярэдзіны лютага 1944 года каля вёскі ішлі жорсткія баі

1943г. (75 гадоў) – нарадзіўся Бойчанка Аляксандр Фёдаравіч, Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска, дырэктар ДЮСШ №5, арганізатар спартыўна-тэхнічнага клуба “Чайка”, настаўнік плеяды майстроў спорту міжнароднага класа па радыётэлеграфіі

1953г. (65 гадоў) – адкрыты Краснаўская і Хутарская сельскія бібліятэкі

1958г. (60 гадоў) – 23 чэрвеня 1958 г. Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў за № 795 у Беларускай ССР было прадугледжана будаўніцтва завода штучнага валакна – віскознага корду. Месцам узвядзення гэтага прадпрыемства сталі ваколіцы Шацілак. Асноўныя фактары такога выбару – забеспячэнне энергіяй і цяплом ад блізка размешчанай ДРЭС, водазабеспячэнне ад ракі Бярэзіны, наяўнасць аўтамабільных дарог і чыгункі

1958г. (60 гадоў) – 4 кастрычніка пачала сваю вытворчую дзейнасць Васілевіцкая ДРЭС, у гэты дзень адбыўся часавы ўвод у эксплуатацыю першай чаргі прадпрыемства. Дырэктар электрастанцыі - А.М.Завадскі, які працаваў на гэтай пасадзе з 5 верасня 1954 па 30 чэрвеня 1964 года

1958г. (60 гадоў) – адкрыта сярэдняя школа ў п. Сасновы Бор

1958г. (60 гадоў) – адкрыта бібліятэка ў вёсцы Палессе

1963г. (55 гадоў) – упершыню ў Светлагорску пачалося будаўнiцтва дамоў з буйных панэляў. У першым мiкрараёне зманцiраваны першы буйнапанэльны дом за нумарам 25

1963г. (55 гадоў) – сакавiк, старшынёю гарадскога Савета прызначаны Каралёў Аляксандр Сяргеевiч (гады работы: сакавiк 1963 – май 1964)

1963г. (55 гадоў) – 7 сакавiка Светлагорск залiчаны да гарадоў абласнога падпарадкавання

1963г. (55 гадоў) – канец красавiка, пачалiся рэгулярныя перадачы апошнiх паведамленняў раённага радыёвяшчання

1963г. (55 гадоў) – май, пачалося будаўнiцтва кiнатэатра "Юнацтва" на 640 месц

1963г. (55 гадоў) – кiраўнiком Будтрэста №20 прызначаны Фiлiп Iванавiч Безручкiн. Гады работы – студзень 1963 – люты 1965

1963г. (55 гадоў) – снежань, па вул.Iнтэрнацыянальнай адкрыта трохпавярховая палiклiнiка на 500 наведванняў у дзень

1963г. (55 гадоў) – снежань, уведзены ў эксплуатацыю дзiцячы садок-яслi №8 трэста №20. Загадчыца - З.А. Белян

1963г. (55 гадоў) – 4 снежня нарадзіўся Яўген Рыгоравіч Гайдук, воін-інтэрнацыяналіст, загінуў у Аўганістане 4 снежня 1984 года. Ураджэнец в. Якімава Слабада

1963г. (55 гадоў) – 31 снежня першую прадукцыю гораду даў хлебазавод. У суткi выраблялася 45 тон хлебабулачных вырабаў

1963г. (55 гадоў) – створаны БУ-112 i УМСР-113 Будтрэста 20

1963г. (55 гадоў) – у Светлагорскiм вячэрнім фiлiяле Маладзечанскага палiтэхнiкума адбыўся першы выпуск

1968г. (50 гадоў) – 17 лютага пачаў дзейнічаць дзіцячы садок №14

1968г. (50 гадоў) – люты, чыгуначная станцыя Шацiлкi перайменавана ў станцыю Светлагорск-на-Бярэзiне

1968г. (50 гадоў) – 13 сакавіка створана Светлагорскае аграпрамысловае ўпраўленне (САПУ)

1968г. (50 гадоў) – 20 красавiка 1968 года на заводзе штучнага валакна атрыманы першыя сто мiльёнаў квадратных метраў корднай тканiны. З дапамогай гэтай прадукцыi шынныя прадпрыемствы "абулi" больш за 700 тыс. машын маркi "ГАЗ-51"

1968г. (50 гадоў) – 1 чэрвеня, адкрылася новая гарадская бiблiятэка на вулiцы Светлай

1968г. (50 гадоў) – 30 чэрвеня ўведзены першыя магутнасцi ЦКК, а 1 лiпеня атрымана першая прадукцыя – каробкі з гафрыраванага кардону. Дырэктар ЦКК – Бовiн Анатоль Сяргеевiч

1968г. (50 гадоў) – 19 жніўня нарадзіўся Мікалай Іванавіч Слінько, воін-інтэрнацыяналіст, загінуў у Аўганістане 25 лістапада 1988 года. Працаваў у Светлагорску на ВА “Хімвалакно”

1968г. (50 гадоў) – верасень, пачаў будавацца Палац культуры хiмiкаў (будаўнiцтва вяло БУ-131, прараб – Генадзь Адамавiч Чарэй)

1968г. (50 гадоў) – кастрычнiк, бюро тэхнiчнай iнвентарызацыi пачало падрыхтоўку работ, звязаных з праектаваннем трэцяга жылога мiкрараёна

1968г. (50 гадоў) – дырэктарам ЦКК прызначаны Б.М.Гарыдзька (гады работы – лiстапад 1968 – верасень 1979)

1968г. (50 гадоў) – адкрыта станцыя юных тэхнiкаў

1968г. (50 гадоў) – пачаў працаваць у Светлагорску фiлiял Гомельскага экскурсiйнага бюро. Ён створаны на грамадскiх асновах. А ў 1970 годзе з'явiлася ўжо штатная адзiнка

1968г. (50 гадоў) – адбыўся першы выпуск юных музыкантаў у светлагорскай музычнай школе

1968г. (50 гадоў) – у маляўнiчым месцы, непадалёку ад прафiлакторыя, будаўнiкi ўзвялi прыгожыя дамы пад пiянерскi лагер для дзяцей будаўнiкоў "Ёлачка"

1968г. (50 гадоў) – створана гарадская станцыя па барацьбе з хваробамi жывёлы

1968г. (50 гадоў) – пры музычнай школе заснаваны настаўніцкі квiнтэт народных iнструментаў, кiраўнiком якога стаў У.А. Макееў, выпускнiк Гомельскага музычнага вучылiшча. Потым на базе квiнтэта быў створаны ансамбль "Сувенiр", якi ў 1994 годзе атрымаў званне “народны”. Кіраўнік – А.М.Ерашэнка

1968г. (50 гадоў) – заснаваны духавы аркестр горада Светлагорска (з 1973г. – духавы аркестр "Гелiкон") пры Палацы культуры хiмiкаў.

1968г. (50 гадоў) – завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый узначаліў В.Б. Шыферс (гады работы – 1968-1974)

1968г. (50 гадоў) – 8 снежня нарадзіўся Генадзь Цітавіч Скурчаеў, воін-інтэрнацыяналіст, загінуў у Аўганістане 14 чэрвеня 1988 года . Ураджэнец в. Карані

1973г. (45 гадоў) – 24 лютага 1973 года расчыніў свае дзверы перад наведвальнiкамi Палац культуры хiмiкаў. Дырэктарам прызначаны Уладзiмiр Рыгоравiч Громаў, які ў 1992 годзе атрымаў ганаровае званне "Заслужаны работнiк культуры РБ"

1973г. (45 гадоў) – 16 красавiка адкрыты дзiцячы садок №6 завода зборнага жалезабетону №11

1973 г. (45 гадоў) – май, адкрылася цырульня "Сонейка" на 12 працоўных месцаў

1973г. (45 гадоў) – 27 жнiўня ў горадзе створаны аддзел адукацыi (да гэтага пры гарвыканкаме была пасада iнспектара). Першым загадчыкам гарадскога аддзела адукацыi прызначаны Продчанка Цiмафей Васiльевiч

1973г. (45 гадоў) – створаны Светлагорскі камбінат бытавога абслугоўвання

1973г. (45 гадоў) – сустрэў сваiх пакупнiкоў двухпавярховы магазiн №34 у другiм мiкрараёне

1973г. (45 гадоў) – навучэнцаў прыняло новае памяшканне сярэдняй школы №2 на 1000 вучняў

1973г. (45 гадоў) – пры Палацы культуры Светлагорскага ВА “Хімвалакно” імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка створаны духавы аркестр “Гелікон” (кіраўнік – Л.Б. Князеў). У 1982 годзе прысвоена званне “народны”

1973г. (45 гадоў) – пры Палацы культуры Светлагорскага ВА “Хімвалакно” імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка заснаваны ансамбль танца “Чабарок” (першы балетмайстар С.М.Барадзін). У 1981 годзе атрымаў званне “народны”

1978г. (40 гадоў) – 1 лютага адкрыўся дзiцячы садок №4 завода штучнага валакна

1978г. (40 гадоў) – снежань, створана вытворча-тэхнiчнае вучылiшча №9 на тэрыторыi ЛПП (лячэбна-працоўнага прафілакторыя)

1978г. (40 гадоў) – Васiлевiцкая электрастанцыя атрымала назву "Цеплаэлектрацэнтраль"

1978г. (40 гадоў) – дырэктарам вышкамантажнай канторы ВА "Беларуснафта" прызначаны Уладзiмiр Юр’евiч Дацэнка

1978г. (40 гадоў) – адкрыўся магазiн “Гандлёвы цэнтр”

1978г. (40 гадоў) – пры Доме пiянераў створаны танцавальны калектыў "Вясёлка", якi ў 1985 годзе атрымаў назву "Сонейка" i стаў iснаваць пры Палацы культуры хiмiкаў. У 1996 годзе калектыву прысвоена званне “узорны”

1978г. (40 гадоў) – створаны ансамбль народнай песні “Маладзіцы” Баравікоўскага сельскага Дома культуры. Кіраўнік – Н.І.Аляксеенка. Званне “народны” атрымаў у 1991 годзе

1983г. (35 гадоў) – 2 лютага састаўлены размежавальны акт саўгасам «Баравікі», які прадугледжваў пачатак самастойнага існавання «Светлагорскай гародніннай фабрыкі». Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 365 аб арганізацыі саўгаса «Светлагорская гароднінная фабрыка» выйшла 8 снежня 1982 года

1983г. (35 гадоў) – створаны духавы аркестр пры Светлагорскай музычнай школе. Кіраўнік – П. Дзенісюк. У 2000 годзе прысвоена званне “ўзорны”

1988г. (30 гадоў) – 23 жніўня адкрыта музычная школа ў вёсцы Чыркавічы. Дырэктар – І.В. Анціпенка

1988г. (30 гадоў) – лiстапад, з аддзялення веславання на байдарках i каноэ была арганiзавана дзiцяча-юнацкая спартыўная школа №4

1988г. (30 гадоў) – лiстапад, год заснавання данс-групы "Ваяж" пры Палацы культуры ВА "Хiмвалакно". Кіраўнік – Т. Саларова

1988г. (30 гадоў) – створана горрайінспекцыя па экалогіі, начальнік - А.У.Сакалоўскі

1988г. (30 гадоў) – Пры Палацы культуры Светлагорскага ВА “Хімвалакно” імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка створана харавая капэла “Ліра”. Кіраўнік І.Шульга. У 1996 годдзе прысвоена званне “народная”

1988г. (30 гадоў) – адкрыты магазiн "Унiверсам" у 4-м мiкрараёне

1988г. (30 гадоў) – у бальнiчным гарадку ўступiла ў строй новая дзiцячая бальнiца

1988г. (30 гадоў) – пры раённым Доме культуры створаны фальклорны ансамбль "Весялухi", які ў 1994 г. атрымаў ганаровае званне "народны"

1993г. (25 гадоў) – 30 ліпеня заснавана тэлерадыёкампанія «Ранак»

1993г. (25 гадоў) – кастрычнiк, у Першамайскiм мiкрараёне адкрыта аптэка №39

1993г. (25 гадоў) – на базе пажарнай часцi горада створаны аварыйна-ратавальны атрад, асноўнай мэтай якога з'яўляюцца аварыйна-ратавальныя работы з выконваннем функцый пажарнай i газавай служб на ВА "Хiмвалакно"

1993г. (25 гадоў) – у 6а мiкрараёне адкрыўся магазiн Палессе

1993г. (25 гадоў) – створаны Цэнтр медыка-сацыяльнай дапамогi ў Кастрычнiцкiм м-не, д. №29

1993г. (25 гадоў) – рашэннем гарвыканкама Дом пiянераў i школьнiкаў перайменаваны ў Дом дзiцячай i юнацкай творчасці

1993г. (25 гадоў) – створана студыя дэкаратыўнай і выяўленчай творчасці “Сузор’е” Парыцкага РЦПР. Кіраўнік - А.Туровец. У 1998 годзе прысвоена званне “ўзорны”

1998г. (20 гадоў) – пры гарадскім Цэнтры культуры заснаваны хор ветэранаў працы “Спявай душа”. Кіраўнік В.К.Севярын

2003г. (15 гадоў) – май, на V чэмпiянаце свету па хуткаснай радыетэлеграфii, што адбыўся ў Раўбiчах, Алег Астроўскi (iнструктар-метадыст гарадскога спартыўна-тэхнiчнага цэнтра "Чайка") атрымаў тытул чэмпiёна свету

2003г. (15 гадоў) – верасень, падпiсаны дагавор аб супрацоўнiцтве Светлагорска з малдаўскiм райцэнтрам Кэлэраш

2003г. (15 гадоў) – лiстапад, прадпрыемства райаграпрамэнерга рашэннем абласнога выканаўчага камiтэту ад 25.11.2003 г. зарэгiстравана як камунальнае вытворчае унiтарнае прадпрыемства "Светлагорскi энергасэрвiс"

2003г. (15 гадоў) – пры Светлагорскай школе мастацтваў створаны дзіцячы хор хлопчыкаў і юнакоў. Кіраўнік - Г. Л. Ур’еўская-Еўсюкова

2008г. (10 гадоў) – 12 студзеня ўпершыню ў гісторыі Светлагорского раёна на сесіі Савета дэпутатаў райвыканкама прынята рашэнне аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна». Першым гэтага звання ўдастоены былы дырэктар саўгаса «Бярэзіна» Сяргей Аўрамавіч Аўсяннікаў

2008г. (10 гадоў) – студзень, у Светлагорскім раёне пачаў рэалізоўвацца сумесны беларуска-славацкі праект «Адраджэнне Светлагорскага вадасховішча»

2008г. (10 гадоў) – 9 сакавіка ў Парыцкай царкве Святой Марыі Магдаліны быў устаноўлены каменны крыж, узрост якога ацэнены ў 600-900 гадоў. Гэты крыж быў выяўлены ў 1993 годзе на магільніку д. Здудзічы Чыркавіцкага сельсавета

2008г. (10 гадоў) красавік, у памяшканні былога магазіна «Маяк» адкрыты прадуктовы магазін «Алмі»

2008г. (10 гадоў) – 29 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё аптэкі “Інкамед” у мікрараёне “Палессе”

2008г. (10 гадоў) – 16 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё гандлёвага дома «Пассаж» (вуліца Батава)

2008г. (10 гадоў) – 16 чэрвеня пачаў сваю работу разлікова-даведачны цэнтр КДЖЭУП «Жылфонд», які размясціўся ў Юбілейным мікрараёне

2008г. (10 гадоў) – 16 чэрвеня на правым беразе ракі Бярэзіны каля вёскі Новая Беліца, супраць месца гібелі ў 1941 г. баявога карабля «Винница», устаноўлены памятны знак у выглядзе праваслаўнага крыжа

2008г. (10 гадоў) – 1 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё школы №12

2013г. (5 гадоў) – 1 ліпеня адбыўся мітынг-рэквіем на месцы спаленай 14 студзеня 1944 года вёскі Ала. Тут быў устаноўлены знак у выглядзе “каменя смутку аб загінуўшых жыхарах вёскі”. Аўтар скульптуры – Аляксандр Камардзін

Главная | Вверх