сонет — поэтическая стихия Софьи Шах

Естественным дыханием сонета
мир осязать не каждому дано...
И. Котляров 

Софья Шах — автор сборников венков и венков венков сонетов: «На мяжы сутоння » (1993), «Адухаўленне» (2000), «Прысвячэнне» (2001), «Прызначэнне » (2002), «На ўсё дабро ў адказ» (2003), «Увасабленне» (2003), «Спасціжэнне» (2004), «Кругаспеў» (2006), «Азарычы» (2007), «Малітваспеў» (2010), «Кнігалюбка» (2012), «Каб тое выказаць»(2015 год), «Мару стаць я мастаком»(2015 год).

Паэтэса Соф’я Шах уводзіць нас у чароўны мір санетнага радка, самага дасканалага, самага вышуканага віда верша, які выпрацавала сусветная паэзія. Яна стварае свае санеты быццам прадзе дзівосны кружаль з пачуццяў, слоў. І родная беларуская мова гучыць у іх неяк па-асобнаму прыгожа і непаўторна.

Сонеты С. Шах — в раздумье и одиноки, возвышенные и нежные. Они — взволнованное сердцебиение поэтессы, которая беспокоится о судьбе человека, родной земле и вообще вселенной. Поэтессу вдохновляют воспоминания о матери, любимым, изумительные пейзажи природного лона, радость и прелесть жизни. Боль, тревога, волнения — через них поэтесса словно сердцем соприкасается к проблемам родной Беларуси и соотечественников.

За внешней скромностью, за негромкой интонацией, за прозрачностью формы сонетов открывается трепетная, а иногда бунтовать душа лирической героини, которая живет в нашем сложном мире своими бескорыстными, чистыми устремлениями женщины, которая не устает молиться за судьбу людей, и, прежде всего, за судьбу близких.

Отличительными красками и звуками наделяет поэтесса свой мир любви, где родниковая пульсируют светлые чувства: понимание и сострадание, нежность и самоотверженность. «Я так и не изменила «Вы» на «ты», я так и не спустилась с высот …». Сколько в этих словах уважения и вдохновения!

В душе С. Шах есть потайной уголок, где она хранит самое дорогое — воспоминания детства, пейзажи родной земле вместе, там навсегда осталось святое слово «мама». В нее появляется желание прикоснуться к знакомому дереву, пройти босиком по росе, на берегу реки оставить свои следы, оказаться в родном доме, услышать мамин голос …

Жизнь продолжается … На смену одним поколениям приходят другие. Есть продолжение и в С. Шах — «девочка-живинка», внучка — свет в окошке, а смысл жизни.

Касаясь самые глубокие и острые темы, С. Шах заботится о красоте словесных форм, как о высшем существовании поэзии, и поэтому каждое слово становится незаменимого.

Жыву жыццё…
Вянок санетаў
 
1
Жыву жыццё, а што я зразумела?
Вось у прамежку змроку і святла
я да якога (можа быць, спазнела)
пытання ў рэшце рэшт і падышла.
Чамусьці толькі зараз вось паспела,
як быццам бы дасюль і не вяла
дарога да яго, бы міма бегла,
а тут нейк прыпынілася ўзяла,
каб гэтае пытанне прагучала
ўва мне самой ці нада мной, няўдалай,
ці прада мною, моўленае ўслых
разважным кімсьці ўдумліва і стала…
Як бы не я, бы хтосьці запытаў:
а што спасцігла гэткае між спраў?
 
2
А што спасцігла гэткае між спраў?
А што ж уцяміла паміж зенітаў
напятых вечна лёсавых праяў
і долевых наструненых іспытаў?..
Між недарэчных і пустых забаў,
між мімалётна зыбкіх дабрабытаў,
між нечакана вымкнутых падстаў
для апантана споведных малітваў...
А што асэнсавала ў разварот
праз тыя ж самыя адчай і гнёт,
трывогу, немач, хваляванне, скруху,
пражыўшы не адзін дзесятак год?
Сур’ёзна запытацца прагу мела
калі на свеце на адзіна белым?
 
3
Калі на свеце на адзіна белым,
з’явіўшыся аднойчы ў снег, ці дождж,
а ці ў туман завіслы і скалелы,
сама калела за яго не горш…
Калі і шлях, то гучны, то знямелы,
адкрыўся, паланяючы ўсё больш,-
адразу неяк нават неспадзела,
што ўжо нясу даўненька ношу з нош…
І ўсё нічога б! Што за дзіва – несці
па супярэчлівым па гэтым свеце,
па неймаверна складзеным жыцці,
што і само пакутуе, урэшце?!
Ды са звычайных чалавечых праў
мне Бог узросту пэўнага не даў.
 
4
Мне Бог узросту пэўнага не даў,
не абазначыў ну хаця б прыблізна.
Узнагародзіў так ці пакараў?
Ці выпадкова так, а ці наўмысна?
Мяне ў дарослае жыццё паслаў,
а лёсу унушыў штось непахісна,
і ён адчуў нязбытлівасць распраў,
не ўмеючы вяршыцца кампрамісна.
А што магу я дзейснае – супроць?
Ці то маленства? ці то маладосць?
ці то ўжо сталасці такія знакі,
якіх ні зразумець, ні пабароць?..
І станам, ды і розумам нягеглым
сную быццё – а час як ачумелы.
 
5
Сную быццё – а час як ачумелы.
Што здарылася-адбылося з ім?
Як бы яго і сапраўды распрэглі,
на волю адпусцілі ўжо зусім.
Панёсся, ад свабоды захмялелы,
між вёсен, летаў, восеняў і зім,--
цяпер якісьці нібы ачужэлы,
а быў, здаецца, ўсё-такі маім.
Я заўважала тыя ж зімы, леты
і тых жа вёсен, восеняў прыкметы,
і здзіўлена, і ўразліва няўзнак
штораз іх назапашвала сакрэты…
І вось на час – ні ўздзеянняў, ні ўпраў,
а лёс – як толькі гэтага й чакаў.
 
6
А лёс – як толькі гэтага й чакаў,
як быццам абярнуўся нейкай помстай:
ну, вось табе, нягегліцы, маўляў,
калі ты існуеш дзесь па-за ўзростам!
Адмудраваў, адпульсаваў – спагнаў
сваім, вядома ж, норавам дарослым
усё, што сам хацеў і сам абраў,
каб колкае шчэ болей стала вострым.
Даўно ўжо не шкадуе ўласны лёс,
як бы й не бачыць ні пакут, ні слёз,
як бы й не чуе палкае малітвы
да ўсемагутных, да святых нябёс.
Як бы і сам зрабіўся ачамрэлым…
І зрок мой нібы нейкі стаў нясмелы.
 
7
І зрок мой нібы нейкі стаў нясмелы:
штось не рашаецца спыняць сябе
на тым, на тым пакінута-згалелым,
што так усё і маецца ў журбе.
На тым, на тым самотліва-здранцвелым,
што хоць вякуй у полымнай мальбе,
не зробіцца утульна-пацяплелым,
адно ўмацуецца яшчэ глыбей.
Не тая сіла – пазіраць у бездань,
не тая моца – углядацца ў цемрань,
нібыта нават і не той запал,
каб за падзеямі сачыць з даверам.
А голас? Ён таксама ўплыў спазнаў.
І слых мой нерашучы нейкі стаў.
 
8
І слых мой нерашучы нейкі стаў:
страшыцца галасоў і адгалоскаў,
якім не раз мо веры ён даваў
і памыляўся потым надта жорстка.
Як бы недастаткова сутнасць знаў
праявы не адной нібы сяброўскай –
і ўсё на веру, так, на веру браў,
не чуючы высновы бутафорскай.
Баіцца нечаканых і навін,
і гнёткіх ад напружання хвілін,
і ўзвіхраных для праведнага сэнсу
непрадказальных вычварных прычын.
Не тое што калісьці ў зіхаценні –
жаданні-мары, крозы-летуценні…
 
9
Жаданні-мары, крозы-летуценні…
Дык гэта і было якраз тады,
калі яны адольвалі ў здзіўленні
шматлікі гнёт мо не адной бяды.
Калі яны змагалі спалучэнні
нуды, брыды і іншай гаркаты,
і ў тым сваім натхнёным акрыленні
высвечваліся між і цемнаты…
Нішто было ім – выверты вятроў,
маланак бляскі, роскаты грамоў,-
пачулі, пачакалі – і ў вышыні,
ва ўласныя свае вышыні зноў…
Як тыя аблачынкі ў аддаленні,
як тыя даўнеказачныя цені.
 
10
Як тыя даўнеказачныя цені,
што ажывалі з весняй цеплынёй,
у чуйным трапятанні і трымценні
гуллівы раскрываючы настрой.
Нібы дражніліся з самім праменнем,
з міргліваю лістотаю самой,
а потым пад кустоўе ў знемажэнні
хаваліся, шукаючы спакой.
І тыя шалы-хованкі-гулянкі,
і тыя калыханкі і гайданкі
магічна ўжо займалі дых і дух,
як тыя спадзяванкі-абяцанкі.
Як мрояў цьмяных тых дыяпазон,
як тое марыва за процьмай дзён…
 
11
Як тое марыва за процьмай дзён
на вабна-прыцягальным даляглядзе,
калі яно дрыжала ва ўнісон
якойсьці мной не ўцямленай спагадзе.
Трымцела, беручы душу ў палон,
застаючыся тайнай у паглядзе,
пераліваючыся з фону ў фон
у нейкім невытлумачальным ладзе.
Блакітная рухавая смуга,
паветра эйфарыя-мітульга,-
як неймаверна супадалі з імі
імпэтныя і радасць, і туга!
Урэшце, як і ўсе мае хаценні,
як сноў калішніх колераспляценні…
 
12
Як сноў калішніх колераспляценні,
як фарбадзейсныя адценні іх,
паміж якімі ў творчым супадзенні
і зрок глыбеў, і пашыраўся слых.
Далёкія жывыя мігаценні –
то знак-намёк, то напамінак-штрых,-
суцэльныя праз памяць праяўленні
уздзеянняў няведама чыіх…
Мяняўся час, мяняліся падзеі,
губляліся, ўзнікалі прывілеі
для больш змястоўнага жыцця-быцця
у спёкі, лістапады і завеі.
І лёс хоць долю мучыў і ўзвышаў,
але й дасюль не ведае душа…
 
13
Але й дасюль не ведае душа,
як гэта склалася, як выйшла гэта,
што на крутых жыццёвых віражах
яна ўцалела са сваім імпэтам.
Хоць засланяў жаданні-мкненні страх,
і пачувалася вальготна бедам,
хоць у быццёвых вымутных вірах
хіба што мроі і былі прасветам…
Імчыцца час, мяняюцца навіны,
усё часцей турбуюць успаміны,
усё вастрэй свядомасць б’юць і тнуць
былыя і памылкі, і правіны.
Спытаць каго, дзе роўнядзь-гладзь-сцяжа,
дзе кут спакою, дзе журбы мяжа?
 
14
Дзе кут спакою, дзе журбы мяжа,
калі трывога ўжо гнясці пакіне,-
ў сябе хіба што запытаць спярша
на гэтай вось завостранай хвіліне?
Ну, не пытацца ж нема ў скавыша,
што за акном усё ніяк не ціхне,
што ў змораных пратэстах-мецяжах
вось-вось і сам, здаецца ўжо, загіне.
Пытанне ёсць – а дзе яму адказ?
Мо ўсё таму, мо ўсё таму якраз,
што без узросту пэўнага застаўся
ў маёй планідзе мой уласны час?..
У ім дарэшты споўненая ўдзелам,
жыву жыццё – а што я зразумела?
 
15
Жыву жыццё, а што я зразумела?
А што спасцігла гэткае між спраў,
калі на свеце на адзіна белым
мне Бог узросту пэўнага не даў?
Сную быццё – а час як ачумелы,
а лёс – як толькі гэтага й чакаў,-
і зрок мой нібы нейкі стаў нясмелы,
і слых мой нерашучы нейкі стаў…
Жаданні-мары, крозы-летуценні,
як тыя даўнеказачныя цені,
як тое марыва за процьмай дзён,
як сноў калішніх колераспляценні…
Але й дасюль не ведае душа,
дзе кут спакою, дзе журбы мяжа.