однажды, полвека назад …

“Наши воспоминания как дом, в который всегда можно вернуться…”
Эльчин Сафарли, российский писатель.

У Светлогорска уникальная судьба. Сотни молодых строителей, посланцев ленинского комсомола, в далёком 1954 году приехали в деревню Шатилки на строительство крупнейшей в Беларуси Василевичской ГРЭС.

Вместе со строительством ГРЭС создавался новый город.  Не зря его сразу стали называть городом юности, городом первостроителей. Именно благодаря   самоотверженному труду будущих жителей нового города  Светлогорск за короткий срок превратился не только в крупный промышленный город , но и в один из  красивейших городов Беларуси. О чём думали, о чём мечтали, как претворяли в жизнь  намеченное молодые строители будущего города в те славные годы?

Мы приглашаем вас в путешествие во времени, а нашими проводниками  станут краеведческие издания из фонда районной центральной библиотеки, воспоминания  первостроителей города, статьи  из местной печати. Будем рады, если на страницах нашего  электронного продукта  вы встретите сведения о своих близких либо знакомых вам людях.

Вам интересно?  Тогда нас ждёт Светлогорск 1969 года!   Ровно полвека назад…

июль 1969 года

Монумент «Курган Славы», установленный в память об освобождении нашего района, расположен в 2-х километрах на юго-запад от деревни Судовица , возле автострады Паричи- Светлогорск. 9 мая 1969 года в основание кургана были заложены капсулы с землёй со всех военных захоронений района.

Малады горад на зямлі старажытнай / уклад. И. Ф. Штэйнер. – Мінск, 2011.- 232с.- С. 83.

***

Дастойную сустрэчу стагоддзю з дня нараджэння У.І. Леніна рыхтуе калектыў брыгады Рыгора Цімафеевіча Шчэрбіна з будупраўлення №131. Будаўнікі далі слова датэрмінова закончыць узвядзенне будынка гарадской сярэдняй школы №5. Усе работы вядуцца пад дэвізам: “Няхай нашы будаўнічыя справы выдатна садзейнічаюць выхаванню маладога пакалення. ”

Агні камунізма. -1969.- 10 ліпеня. – С.1.

***

…На нашых вачах нараджаўся новы горад, які пасля атрымаў прыгожую назву – Светлагорск…Светлагорск для нас стаў родным. У меру сваіх сіл і магчымасцей кожны з нас імкнецца , каб наш новы горад быў яшчэ больш прыгожы і добраўпарадкаваны.
Ёсць, аднак, у нашым горадзе яшчэ нямала і такога, што выклікае засмучэнне… З болем у сэрцы даводзіцца чуць , што некаторыя называюць наш горад “Пылегорскам”. Думаецца, што не любіць па-сапраўднаму той свой горад, хто кажа так. Але ў гэтай крыўднай назве ёсць хоць доля праўды. Узнімаецца вецер – перад вачыма цэлыя хмары пяску…
Мала гарадскі Савет, санітарная служба патрабуюць ад будаўнікоў . У нас стала ужо ледзь не правілам, калі дом у эксплуатацыю прымаецца негледзячы на тое, што вакол яго ўзвышаюцца горы пяску і будаўнічага смецця…
Мы, ветэраны Васілевіцкай ДРЭС, звяртаемся з заклікам да усіх светлагорцаў зрабіць 1969 год не толкі ленінскам годам ударнай работы, але і годам высокай культуры, узорнага грамадскага парадку ў нашым юным Светлагорску…

Агні камунізма. – 1969.- 26 ліпеня. С.1, 3.

***

На сонечным праспекце імя 50-годдзя Кастрычніка з”явілася драўляная агароджа. І , вядома , самыя цікаўныя спрабуюць зазірнуць за яе: вельмі хочацца ўбачыць, як узводзіцца адзін з первых дзевяціпавярховых дамоў – дом №53.
Першыя колікі забіў на роўнай пляцоўцы геадэзіст Яўген Душэўскі. Прараб новай будоўлі — Міхаіл Іванавіч Рынейскі. Гэта ён узводзіў першыя дамы Светлагорска. Але тут на аб”екце дзевяціпавярховага дома, хвалюецца і ён, бывалы будаўнік. Такое зразумела: усё тут робіцца ўпершыню. Міхаіл Іванавіч малюе нам план новага дома. Прыгожы, лёгкі, высокі дом. У ім знойдзецца месца для памяшканняў жаночай цырульні, тэлеатэлье. І, вядома, у ім будуць добраўпарадкаваныя ўтульныя кватэры для хімікаў. 54 кватэры. Дзевяць паверхаў дома звяжа паміж сабой ліфт… Дзевяціпавярховы дом будзе мець маналітны каркас, цагляныя сцены будуць прыгожа аддзделаныя пліткай. Такія дамы яшчэ больш упрыгожаць наш юны горад.

Агні камунізма. – 1969.- 26 ліпеня. С.4

[свернуть]

июнь 1969 года

Новыя будоўлi ў Светлагорску ў 1969 годзе звычайная з’ява. Растуць, добраўпарадкоўваюцца мiкрараёны маладога горада. «Першамайскi» мiкрараён у гэтым годзе ўжо меў сёняшнi выгляд. Прамая асфальтавая магiстраль, якая носiць iмя 50-годдзя Кастрычнiка, аддзяляе другi мiкрараён ад першага, забудова якога ужо завяршаецца. У другiм мiкрараёне ўзвышаюцца шматкватэрныя пяцiпавярховыя буйнапанэльныя дамы. Першы здадзены ў эксплуатацыю 119-кватэрны дом N5, потым дом N6. Дамы N13,14,15 засялiлi хiмiкi. Дом N21 атрымалi будаўнiкi i працоўныя завода зборнага жалезабетону. У сакавiку наваселаў прыняў дом N21. Вядзецца аддзелка дома N12. У 2-м мiкрараёне працуе сад-яслi завода штучнага валакна.

Краеведческая энциклопедия. Электронный ресурс районной центральной библиотеки.

***

Непадалёку ад чыгуначнай станцыі , побач з базай рэалізацыі хлебапрадуктаў, нараджаецца новая будоўля. Забіты разметачныя колікі пад халадзільнік ёмкасцю 100 тон, які будзе належыць райспажыўсаюзу.
Як паведаміў рэдакцыі старшыня праўлення райспажыўсаюза тав. Удовенка, да 1975 года на гэтым месцы будзе ўзведзены цэлы комплекс збудаванняў для спажывецкай кааперацыі раёна.

Агні камунізма. – 1969. — 3 чэрвеня. – С.1.

***

У 1969 годзе пачалася будоўля школы N5. Будаўнiцтва школы аб’яўлена ўдарным участкам года. Тут працавалi лепшыя брыгады будупраўлення N131 — брыгады Ўладзiмiра Данiленкi i Рыгора Шчэрбiна. 1 верасня сэрэдняя школа №5 разлiчаная на 1260 месц адчыніла сваі дзверы для вучняў. Камплектаванне класаў, добраўпарадкаванне школы праходзiла пад кiраўнiцтвам Землянскага Рамана Паўлавiча (Пятровіча). У лiстападзе першым дырэктарам быў прызначаны Анатоль Пiлiпавiч Фiнскi, удзельнiк партызанскага руху ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, «Заслужаны настаўнiк БССР».

Краеведческая энциклопедия. Электронный ресурс районной центральной библиотеки.

***

Хлебаробы дзякуюць рабочым
Па закліку свайго сэрца многія механізатары з прадпрыемстваў нашага горада выязджалі ў калгасы і саўгасы раёна, каб дапамагчы хлебаробам весці вясенне-палявыя работы. Калектыў завода штучного валакна накіраваў у вёску 13 сваіх лепшых рабочых, якія па-ударнаму працавалі на сяўбе.
Зараз у адрас завода ідуць пісьмы з падзякамі хлебаробаў за аказаную дапамогу. Сакратар парткома саўгаса “Бярэзіна ”тав. Ярцаў піша аб стараннай працы слесара прадзільнага цэха №1 Міхаіла Іванавіча Кузьмянкова і трактарыста транспартнага цэха Мікалая Міхайлавіча Германенкі…

Агні камунізма. – 1969. — 5 чэрвеня. – С.1.

***

Фільм пра героя
Гасцямі нашага горада нядаўна былі супрацоўнікі студыі “Туркменфільм”… Яны невыпадкова завіталі ў Беларусь, у Светлагорск. Тут кінематаграфісты завяршылі здымку дакументальнага кінанарыса пра свайго земляка, Героя Савецкага Саюза Клычніяза Азалава, які загінуў пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў…

Агні камунізма. – 1969. — 24 чэрвеня. – С.1.

***

Новая авіялінія
Да пераліку авіяліній , якія скрыжаваліся над нашым юным горадам, з 5 ліпеня будзе дабаўлена яшчэ адна. Яна звяжа Светлагорск з Глускам і Мінскам. У 10 гадзін 45 хвілін самалёт АН-2 будзе штодзён пакідаць светлагорскі аэрапорт. У 11 гадзін 20 мінут ён зробіць пасадку ў Глуску, а у 12 гадзін 25 мінут прызямліцца ў сталіцы нашай рэспублікі – Мінску.

Агні камунізма. – 1969. – 1 ліпеня. – С.1.

[свернуть]